Map Graph

Таўрычаская вуліца (Санкт-Пецярбург)

Таўрычаская вуліца — вуліца ў Санкт-Пецярбургу, якая праходзіць ад Сувораўскага праспекта да Шпалернай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Сувораўскага праспекта. Пракладзеная ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. З 1821 па 1859 год — Садовая вуліца. Сучасную назву Таўрычаская вуліца атрымала ў 1859 годзе ад Таўрычаскага сада. У 1918 годзе была перайменаваная ў вуліцу Слуцкага ў памяць пра ўдзельніка рэвалюцыйнага руху А. І. Слуцкага, але ў 1944 годзе ёй была вернута ранейшая назва. Няцотны бок вуліцы быў забудаваны ў пачатку XX стагоддзя: даходныя дамы № 3, 5, 7, 11, 17 пабудаваны ў 1909—1915 гадах.

Read article
Файл:Таврическая_улица.jpgФайл:Coat_of_Arms_of_Saint_Petersburg_(2003).svg